20 верасня 1903 года ў г. Баку нарадзілася беларуская паэтка Наталля Арсеннева. Беларускую мову вывучыла ў часы бежанства пад Дрысай (Верхнядзвінск), зімуючы у в. Жоўніна (канец 18-га, пачатак 19-га года): "Так яна мне ўпадабалася!"
Фота з архіва львоўскага часопіса "Sygnaly" (Сыгналы) да 110-годдзя слыннай беларускай паэткі, што шмат гадоў пражыла на эміграцыі ў ЗША, даслаў Сяргей Панізнік.