11 верасня спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння заслужанага настаўніка БССР Алеся Белакоза, заснавальніка літаратурна-краязнаўчага музея ў Гудзевічах, сапраўднага беларуса, адданага сваёй Бацькаўшчыне.
	
Шчыра віншуем шаноўнага юбіляра з гэтым цудоўным святам! Зычым моцнага здароўя, плёну і натхнення ў працы і творчасці, радасці і поспеху ў жыцці!
Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
 
													
 
																								 
																								 
																								 
																								 
																								