Міжнарожны з'езд славістаў упершыню пройдзе ў Беларусі

XV Міжнародны з’езд славістаў пройдзе ў Мінску 20–27 жніўня. Беларусь прыме гэты аўтарытэтны форум ўпершыню.

Форум стане важнай навуковай і культурнай падзеяй. Праграма з’езду ўключае пленарныя і секцыйныя даклады, круглыя ​​сталы, пасяджэнні спецыяльных камісій, акрэдытаваных пры Міжнародным камітэце славістаў. Адзін з важных момантаў — выстава славістычнай літаратуры, выдадзенай за апошнія пяць гадоў у розных краінах.

У працы форуму возьмуць удзел больш за 600 навукоўцаў з Аўстрыі, Аўстраліі, Бельгіі, Беларусі, Балгарыі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Іспаніі, Канады, Літвы, Расіі, Францыі, Швейцарыі, Японіі і іншых — усяго 35 краін свету.

Міжнародныя з’езды славістаў — буйныя навуковыя форумы, прысвечаныя праблемам развіцця славянскіх моў, літаратур, культур, фальклору ў іх узаемадзеянні. Форум праводзіцца з 1929 кожныя пяць гадоў у славянскіх краінах.