Сёння ў дзень народзінаў народнага пісьменніка Васіля Быкава на яго радзіме ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна былі ўганараваныя чарговыя лаўрэаты прэміі «За свабоду думкі» імя Быкава.
Сёлета журы вызначыла два лаўрэаты — мастака Аляксея Марачкіна і музыку Змітра Вайцюшкевіча.