Фестываль AD.NAK! абвясціў адукацыйную праграму на 27 чэрвеня

Аргкамітэт Чацвёртага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! прэзентуе адукацыйную праграму Вялікага фестывальнага дня, які пройдзе 27 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB).

Адукацыйная праграма сёлетняга Фестывалю будзе яшчэ больш цікавай і насычанай. У гэтым годзе ў ёй возьме удзел творчы дырэктар агенцтва PARTY (Японія) Qanta Shimizu.

Нагадаем, што удзел у адукацыйнай праграме БЯСПЛАТНЫ, але для таго, каб да яе далучыцца, трэба прайсці рэгістрацыю на сайце: “Рэгістрацыя на адукацыйную праграму”.

9.00-9.45

Рэгістрацыя ўдзельнікаў на адукацыйную праграму

9.45-10.00

Афіцыйнае адкрыццё Фестывалю

10.00-10.45

Святлана Шапарава, дырэктар HeadHunter Беларусь, праект RABOTA.TUT.BY.

Тэма: “Каму патрэбны крэатыў, або Як знайсці працу былому студэнту”.

10.45-11.30

Дар’я Каткоўская, вядучы юрыст кампаніі “Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры”, сябра журы Фестывалю.

Тэма: “Новая рэдакцыя закона аб рэкламе: на табе!”

11.30-12.15

Сяргей Сахараў, Мікола Шакель, Ксенія Казакова, творчы калектыў рэкламнага агенцтва “Францыск-група”.

Тэма: “Інфаграфіка як новая мода: замежны і беларускі вопыт візуалізацыі лічбаў”.

Пра што: Мы раскажам, адкуль з’явілася інфаграфіка і як яна развівалася ў свеце і ў Беларусі. Паспрабуем адказаць на пытанне, чаму яе модна выкарыстоўваць і як насамрэч зрабіць лічбы і факты зразумелымі. А таксама адкажам на пытанні, дзе заканчваецца матэматыка і пачынаецца творчасць на канкрэтных кейсах.

12.15-13.00

Захар Шлімакоў, арт-дырэктар інтэрактыўнага агенцтва Red Graphic, сябра журы Фестывалю.

Тэма: “Digital Love: апошнія трэнды ў digital-сферы”.

13.00-14.00

Васіль Андрэеў, партнёр кампаніі 495Design (Беларусь, Расія), сябра журы Фестывалю.

Тэма: Бліц-дыскусія аб важнасці ці няважнасці выкарыстання ў дызайне ўпакоўкі мовы, прызнанай дзяржаўнай.

14.00-15.00

Андрэй Халецкі, крэатыўны дырэктар рэкламнага агенцтва Forte Grey (Беларусь), сябра журы Фестывалю.

Тэма: “Лісты з-пад шыбеніцы” (Што рабiць, калi застаецца не вельмi шмат часу да пакарання).

15.00-17.00

Qanta Shimizu, творчы дырэктар агенцтва PARTY (Японія).

Тэма: “From Nippon to Global (Ад японскага да глабальнага)”.

17.00-18.00

Прэс-канферэнцыя з удзелам сябраў журы і партнёраў Фестывалю.

17.30-18.00

Збор гасцей на цырымонію узнагароджання

18.00-18.30

Урачыстае адкрыццё цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў

18.30-23.00

Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Чацвёртага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

Тым, хто зарэгістраваўся ў якасці ўдзельніка Фестывалю і падаў свае працы ў конкурсную праграму, рэгістравацца дадаткова на адукацыйную праграму НЕ ТРЭБА.

Па пытаннях удзелу ў Фестывалі звяртайцеся ў аргкамітэт па тэлефонах:

+375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, альбо праз e-mail: adnak@budzma.org.