Абвешчаны склад журы Чацвёртага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!. У яго ўвайшлі прадстаўнікі найбуйнейшых рэкламных агенцтваў, вядомыя асобы са сферы бізнесу, культуры, шоу-бізнесу, сродкаў масавай інфармацыі і іншых напрамкаў дзейнасці. Менавіта яны будуць ацэньваць работы, пададзеныя на конкурсы і ў намінацыі Фестывалю.
Сёлета склад журы, як і ў мінулым годзе, абнавіўся амаль напалову. Гэта стандартная практыка для любога прафесійнага фестывалю рэкламы.
Арганізатары Фестывалю AD.NAK! упэўненыя, што гэты факт забяспечыць высокі ўзровень аб’ектыўнасці ацэнкі конкурсных работ удзельнікаў.
Згодна з правіламі Фестывалю, кожны сябар журы мае права ўдзельнічаць у некалькіх складах журы.
Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:
- Адпаведнасць ужывання беларускай мовы мэтам і задачам камунікацыі.
- Адпаведнасць іміджу брэнда.
- Якасць камунікацыі з мэтавай/мэтавымі аўдыторыямі.
- Практычная значнасць — наколькі вырашаны задачы камунікацыі.
- Ужыванне прафесійных інструментаў, адпаведных пастаўленай задачы.
- Наяўнасць у рабоце актуальнай (сучаснай) візуальнай культуры, замацаванне існуючых актуальных трэндаў у пабудаванні камунікацыі і/ці дызайне альбо фармаванне новых трэндаў, якія спрыяюць росту візуальнай культуры ў Беларусі
- Узровень тэхнічнага выканання (рэалізацыі) работы.
- Арыгінальнасць работы: наяўнасць so-called «іскрынкі» — ці ёсць нешта адметнае, неардынарнае ў камунікацыі, падачы, выкананні — або поўная «шэрасць», пазычанасць ідэі ды інш.
Таксама нагадваем, што прыём прац ад удзельнікаў у намінацыі і конкурсы працягнуты да 10 чэрвеня ўключна. Ва ўдзельнікаў, якія думалі, што не паспелі з падачай работ, з’явіўся шанец уступіць у спаборніцтва за прызы.
Склад журы Чацвёртага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!
НАМІНАЦЫІ
A. Тэлевізійная і кінарэклама
Андрэй Халецкі, крэатыўны дырэктар рэкламнага агенцтва Forte Grey
Вера Філенка, крэатыўны дырэктар агенцтва “Яскрава BBDO”
Віталь Захараў, старэйшы капірайтар агенцтва NEF\TBWA
Дар’я Герасiменка, крэатыўны дырэктар агенцтва Salmon
Зміцер Вайноўскі, дырэктар рэкламнага агенцтва Capitalist Digital
Іна Насовіч, крэатыўны груп-хэд агенцтва NEF\TBWA
Улад Бартноўскі, кіраўнік аддзела рэкламы і прасоўвання кампаніі “Мегатоп”
Юля Ляшкевіч, рэкламны кансультант
B. Радыё- ці аўдыёрэклама
Арцём Чэлей, крэатыўны дырэктар агенцтва TDI Global
Валянцін Лопан, кіраўнік Агенцтва Дзелавых Сувязей
Вера Філенка, крэатыўны дырэктар агенцтва “Яскрава BBDO”
Віталь Захараў, старэйшы капірайтар агенцтва NEF\TBWA
Дар’я Лобань, старэйшы капірайтар агенцтва Salmon
Зміцер Вайноўскі, дырэктар рэкламнага агенцтва Capitalist Digital
Улад Бартноўскі, кіраўнік аддзела рэкламы і прасоўвання кампаніі “Мегатоп”
Алена Макоўская, каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
C. Друкаваная і вонкавая рэклама
Анатоль Лазар, дырэктар дызайн-студыі “Адліга”
Антон Сарокін, крэатыўны дырэктар агенцтва Publicis Hepta Belarus
Валянцін Духневіч, крэатыўны дырэктар агенцтва Public Group
Віталь Захараў, старэйшы капірайтар агенцтва NEF\TBWA
Вольга Сарако, дырэктар рэкламнага агенцтва “Пінгвін”
Дар’я Лобань, старэйшы капірайтар агенцтва Salmon
Іна Насовіч, крэатыўны груп-хэд агенцтва NEF\TBWA
D. Дызайн & Art Direction
Аляксей Лімонаў, старэйшы дызайнер агенцтва Salmon
Аляксей Шклянко, арт-дырэктар дызайн-студыі 365 degrees
Валянцін Латушкін, крэатыўны дырэктар рэкламнага агенцтва FolioArt
Васіль Андрэеў, партнёр 495Design
Дзяніс Сталбоў, кіраўнік праекта Adline.by
Захар Шлiмакоў, арт-дырэктар інтэрактыўнага агенцтва Red Graphic
Кірыл Вязьмiкiн, арт-дырэктар агенцтва AVC (AGENCY OF VISUAL COMMUNICATIONS)
Міхал Анемпадыстаў, дызайнер, мастак
E. Афіша
Анатоль Лазар, дырэктар дызайн-студыі “Адліга”
Васіль Андрэеў, партнёр 495Design
Дар’я Лобань, старэйшы капірайтар агенцтва Salmon
Іна Насовіч, крэатыўны груп-хэд агенцтва NEF\TBWA
Кірыл Вязьмiкiн, арт-дырэктар агенцтва AVC (AGENCY OF VISUAL COMMUNICATIONS)
Юля Кудзіна, прадстаўнік у Мінску, прадзюсар фотастудыі Cyclopes, Вільня
Міхал Анемпадыстаў, дызайнер, мастак
Алена Макоўская, каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Дзмітрый Безкаравайны, кіраўнік праекта Experty.by
F. Рэкламны фотаздымак і Р. конкурс AD.NAK ZНЯТА ТАК!
Алена Кушнір, дырэктар ZНЯТА STUDIO
Валянцін Духневіч, крэатыўны дырэктар агенцтва Public Group
Валянцін Латушкін, крэатыўны дырэктар рэкламнага агенцтва FolioArt
Зміцер Вайноўскі, дырэктар рэкламнага агенцтва Capitalist Digital
Сяргей Піліповіч, фатограф, экс-арт-дырэктар агенцтва Saatchi & Saatchi Belarus
Сяргей Міхаленка, кіраўнік фотастудыі ZНЯТА
Юля Кудзіна, прадстаўнік у Мінску, прадзюсар фотастудыі Cyclopes, Вільня
Аляксандр Таранціна, фатограф
G. Інтэрактыўная рэклама
Аляксей Шклянко, арт-дырэктар дызайн-студыі 365 degrees
Андрэй Эзерын, кіраўнік камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM
Ганна Шутава, PR-мэнэджар кампаніі Samsung Electronics у Беларусі
Дзяніс Гур’еў, генеральны дырэктар групы кампаній Webcom Media
Дзяніс Сталбоў, кіраўнік праекта Adline.by
Захар Шлiмакоў, арт-дырэктар інтэрактыўнага агенцтва Red Graphic
Ксенія Пруднікава, дырэктар па развіцці агенцтва маркетынгавых сервісаў PRKVADRAT
Міхаіл Дарашэвіч, кіраўнік праекта Gemius Belarus
Аляксандр Чэкан, дырэктар ООО “Тут Бай Медиа” (TUT.BY)
H. Рэкламныя, PR-кампаніі
Алег Бесараб, дырэктар медыйнага кансалтынгавага агенцтва “Эфiр+”
Андрэй Эзерын, кіраўнік камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM
Арцём Чэлей, крэатыўны дырэктар агенцтва TDI Global
Валянцін Лопан, кіраўнік Агенцтва Дзелавых Сувязей
Вольга Ліпай, спецыяліст у галіне PR і масавых камунікацыяў
Ганна Шутава, PR-мэнэджар кампаніі Samsung Electronics у Беларусі
Ксенія Пруднікава, дырэктар па развіцці агенцтва маркетынгавых сервісаў PRKVADRAT
Сяргей Філазаповіч, творчы дырэктар групы кампаній TDI Group
I. СМІ альбо медыя-праекты
Валянцін Лопан, кіраўнік Агенцтва Дзелавых Сувязей
Вольга Ліпай, спецыяліст у галіне PR і масавых камунікацыяў
Аляксандр Чэкан, дырэктар ООО “Тут Бай Медиа” (TUT.BY)
Алесь Старыкевіч, рэдактар газеты “Салідарнасць”
Галіна Малішэўская, генеральны дырэктар “КП в Белоруссии”
J. Сацыяльная рэклама
Антон Сарокін, крэатыўны дырэктар агенцтва Publicis Hepta Belarus
Валянцін Лопан, кіраўнік Агенцтва Дзелавых Сувязей
Вольга Сарако, дырэктар рэкламнага агенцтва “Пінгвін”
Аляксандр Куль, дырэктар аддзела маркетынгу баскетбольнага клуба “Цмокі-Мінск”
Дар’я Каткоўская, вядучы юрыст кампаніі “Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры”
Ніна Шыдлоўская, каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Галіна Малішэўская, генеральны дырэктар “КП в Белоруссии”
K. Грамадсказначныя праекты
Аляксандр Кулінковіч, камерцыйны дырэктар рэкламнага агенцтва Smart Group Ogilvy Belarus
Анатоль Лазар, дырэктар дызайн-студыі “Адліга”
Андрэй Эзерын, кіраўнік камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM
Валянцін Лопан, кіраўнік Агенцтва Дзелавых Сувязей
Вольга Сарако, дырэктар рэкламнага агенцтва “Пінгвін”
Ганна Шутава, PR-мэнэджар кампаніі Samsung Electronics у Беларусі
Дзмітрый Безкаравайны, кіраўнік праекта Experty.by
Дар’я Каткоўская, вядучы юрыст кампаніі “Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры”
Ніна Шыдлоўская, каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Алесь Старыкевіч, рэдактар газеты “Салідарнасць”
L. Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект
Аляксандр Кулінковіч, камерцыйны дырэктар рэкламнага агенцтва Smart Group Ogilvy Belarus
Анатоль Лазар, дырэктар дызайн-студыі “Адліга”
Вольга Сарако, дырэктар рэкламнага агенцтва “Пінгвін”
Алесь Пашкевіч, пісьменнік, намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў
Аляксандр Куль, дырэктар аддзела маркетынгу баскетбольнага
клуба “Цмокі-Мінск”
Дар’я Каткоўская, вядучы юрыст кампаніі “Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры”
Ніна Шыдлоўская, каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
M. Антыпрэмія “Каша сувораўская”
Аляксандр Кулінковіч, камерцыйны дырэктар рэкламнага агенцтва Smart Group Ogilvy Belarus
Вольга Сарако, дырэктар рэкламнага агенцтва “Пінгвін”
Вольга Ліпай, спецыяліст у галіне PR і масавых камунікацыяў
Улад Бартноўскі, кіраўнік аддзела рэкламы і прасоўвання кампаніі “Мегатоп”
Алесь Пашкевіч, пісьменнік, намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў
Ніна Шыдлоўская, каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Галіна Малішэўская, генеральны дырэктар “КП в Белоруссии”
КОНКУРСЫ
N. Зрабі Zabor
Антон Сарокін, крэатыўны дырэктар агенцтва Publicis Hepta Belarus
Віталь Захараў, старэйшы капірайтар агенцтва NEF\TBWA
Ганна Шутава, PR-мэнэджар кампаніі Samsung Electronics у Беларусі
Дар’я Герасiменка, крэатыўны дырэктар агенцтва Salmon
Антаніна Серакова, брэнд-мэнэджар беларускай інвестыцыйнай кампаніі “Зубр Капітал”
Сяргей Філазаповіч, творчы дырэктар групы кампаній TDI Group
O. Kalilaska
Алег Бесараб, дырэктар медыйнага кансалтынгавага агенцтва “Эфiр+”
Аляксандр Кулінковіч, камерцыйны дырэктар рэкламнага агенцтва Smart Group Ogilvy Belarus
Кірыл Вязьмiкiн, арт-дырэктар агенцтва AVC (AGENCY OF VISUAL COMMUNICATIONS)
Міхаіл Дарашэвіч, кіраўнік праекта Gemius Belarus
Сяргей Філазаповіч, творчы дырэктар групы кампаній TDI Group
Q. Конкурс падрыхтаваных канцэптаў і ідэй, якія не знайшлі практычнай рэалізацыі
Андрэй Эзерын, кіраўнік камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM
Валянцін Латушкін, крэатыўны дырэктар рэкламнага агенцтва FolioArt
Дар’я Герасiменка, крэатыўны дырэктар агенцтва Salmon
Зміцер Вайноўскі, дырэктар рэкламнага агенцтва Capitalist Digital
Сяргей Філазаповіч, творчы дырэктар групы кампаній TDI Group
Улад Бартноўскі, кіраўнік аддзела рэкламы і прасоўвання кампаніі “Мегатоп”
Юля Ляшкевіч, рэкламны кансультант
Алесь Пашкевіч, пісьменнік, намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў
Дзмітрый Безкаравайны, кіраўнік праекта Experty.by
Сёлетні Фестываль AD.NAK! праходзіць пад слоганам “ТРЭНД BY AD.NAK — УКЛЮЧЫ ВЫКЛЮЧНАСЦЬ“. Гэты слоган абазначае адметнасць сучаснай беларускамоўнай рэкламнай камунікацыі — трэндавасць камунікацыі са спажыўцамі на беларускай мове і адначасова выключнасць кожнай рэкламнай работы і майстра.
Удзел у Фестывалі AD.NAK!–2013, як і ў мінулыя гады, бясплатны. Канкурсантам прапануецца падаць свае работы на 4 конкурсы і 13 намінацый Фестывалю.
Фестывальны дзень AD.NAK! адбудзецца ў апошні чацвер першага летняга месяца — 27 чэрвеня. Ён будзе складацца з адметнага адкрыцця, адукацыйнай праграмы і ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў.
Па пытаннях удзелу ў Фестывалі звяртайцеся ў аргкамітэт па тэлефонах:
+375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, альбо праз e-mail: adnak@budzma.org.