«Маё жыццё, крах і ўваскрашэнне СССР» – кніга першага кіраўніка незалежнай Беларусі неўзабаве выйдзе па-беларуску.
«Маё жыццё, крах і ўваскрашэнне СССР» – кніга першага кіраўніка незалежнай Беларусі неўзабаве выйдзе па-беларуску. Рускамоўны варыянт выйшаў у свет ужо ў лістападзе мінулага года. Як паведаміўСтаніслаў Шушкевіч, ён вельмі задаволены працай беларускага рэдактара і кніга ўспамінаў яго поўнасцю задавальняе:
- Я ўжо цалкам яе пераклаў, яна адрэдагавана добрым беларускім рэдактарам, знаўцам беларускай мовы. І я спадзяюся, што праз месяц яна выйдзе з друку. Ёсць поўная гарантыя таго, што яна імгненна выйдзе, калі будзе аддадзеная ў тыпаграфію. Пастаўлены тэрмін поўнай гатоўнасці – 5 траўня.
Правы на беларускі варыянт належаць Станіславу Шушкевічу. Ён, дарэчы, больш поўны, чым рускамоўная версія кнігі. На рускую версію выдання ўсе правы належаць выдавецтву.
Валянціна Лаеўская, "Беларускае Радыё Рацыя"