26 сакавіка ў Галерэі Ў (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а) пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!" адбудзецца літаратурная вечарына “Пражская вясна ў Мінску”.
26 сакавіка ў Галерэі Ў (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а) пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!" адбудзецца літаратурная вечарына “Пражская вясна ў Мінску”. Прэзентацыя твораў чэшскай літаратуры як сусветна вядомых класікаў, так і сучасных папулярных аўтараў у дыхтоўных беларускіх перакладах:
• Багуміл Грабал. Я абслугоўваў ангельскага караля (раман);
• Эган Бонды. Запрашэнне на вячэру (выбраныя творы);
• Міхал Вівэг. Цудоўныя гады сабаку пад хвост (раман);
• Ірэна Доўскава. Моцны Жбуць (раман).
У прэзентацыі бяруць удзел перакладчыкі і рэдактары Вераніка Бяльковіч, Ганна Янкута, Лявон Баршчэўскі, Віктар Жыбуль і віртуальны Макс Шчур. Урыўкі з твораў прачытаюць Ганна Хітрык і Павел Харланчук. Вядоўца — куратар серыі “Чэшская калекцыя” Сяргей Сматрычэнка. Галерэя “Ў”. Пачатак а 19-й.