Гомельскія дэмакраты ўшануюць памяць Цімоха Вострыкава

Да 95-х угодкаў утварэння БНР актывісты абласной Кааліцыі аб'яднаных дэмакратычных сілаў сабралі сродкі і замовілі беларускамоўную шыльду на магілу падпольшчыка.

Паводле палітыка Кастуся Жукоўскага, фігура Цімоха Вострыкава неадназначная, але фактам застаецца ягоная адданасць беларушчыне:

- Для мяне Цімох Вострыкаў у пэўным сэнсе герой, які нават у сталінскіх лагерах размаўляў выключна па-беларуску. Дарэчы, ягоны запавет быў такі, каб надмагільны помнік быў аформлены на роднай мове. Трэба выканаць апошнюю волю гэтага чалавека, выправіць тое, што на ягоным помніку пакуль што надпісы зроблены па-руску.

Цімох Вострыкаў - чалавек з галівудскай біяграфіяй. Нарадзіўся ён у 1922 годзе ў вёсцы Баршчоўка Церахоўскага павета Гомельшчыны. У час ІІ Сусветнай вайны ён апынуўся на Захадзе. У 1952 годзе яго дэсантавалі з борта амерыканскага самалёта як прадстаўніка Рады БНР. Але праз тыдзень пасля высадкі Цімоха Вострыкава арыштавалі байцы НКУС. 23 гады ён правёў у сталінскіх лагерах за "здраду Радзіме са зброяй у руках".

Мікола Бянько, "Беларускае Радыё Рацыя", Гомель


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение