Уступы да выдання напісалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Французскі амбасадар Мішэль Рэнеры –каталік. Амаль кожны дзень ён прымае ўдзел у імшы ў мінскім архікатэдральным касцёле. Але ў сваю кнігу ён ўключыў гісторыі не толькі каталіцкіх святынь, але і праваслаўных ікон.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас прэзентацыі кнігі, якая ладзілася ў пасольстве Францыі ў Мінску, адзначыў, што гэта “з’яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем добрых адносін паміж гэтымі веравызнаннямі, добрага міжканфесійнага клімату ў Беларусі”.