Аляксандр Рыжы выказвае шкадаванне, што кніжка аказалася не прыжыццёвай для Мікалая Мельнікава.
- Галоўным рэдактарам быў Алесь Госцеў, які з’яўляецца таксама сябрам рады музея Быкава, які выканаў вялікую працу, нягледзячы на свой стан здароўя. Ён добра яе адрэдагаваў, прыбраў розныя недарэчнасці. І зараз у нас атрымалася 170 старонак. Гэта перадусім успаміны і разважанні адносна таго, як у нас усё адбываецца ў Беларусі. Засталіся асобныя спрэчныя пытанні, але вырашылі іх пакінуць.
Спроба выдаць кніжку ў поўным аб’ёме была яшчэ пры жыцці Мікалая Мельнікава з дапамогай Гродзенскага ўнівэрсітэта. Тады кіраўніцтва ўніверсітэта прапаноўвала яму выдаць кніжку, але адцэнзураванай. Кніга, якая ўбачыць свет, утрымлівае арыгінальны, нескарочаны тэкст аўтара. Як паведаміў выдавец Аляксандр Рыжы, прэзэнтацыя кніжкі адбудзецца неўзабаве.