Палітвязень Сяргей Каваленка на волі

Палітвязень Cяргей Каваленка памілаваны, паведаміла Алена Каваленка. Пра вызваленне Сяргея Алена Каваленка даведалася ноччу. Муж пазваніў з чыгуначнага вакзала, што едзе дамоў. Сяргея каля 20 гадзіны вечара пасадзілі на цягік у Магілёве.

Кажа Алена Каваленка:

– Калі даведаліся, то мы з сынам плакалі ад шчасця. Доўга гэтага чакалі і шмат выпрабаванняў за гэты час прайшлі, таму, канешне, вельмі радыя. Каля 12 ночы ён быў у Віцебску, мы яго сустракалі. Сказаў, што яны чакалі вызвалення з Паўлам Сырамалотавым з пазаўчора. Іх дваіх перавялі ў іншае памяшканне і там яны чакалі. Павел Сырамалотаў таксама павінен быў быць вызвалены ўчора. Спачатку на цягнік завезлі Сяргея, а потым яго.

Сяргей Каваленка ў чэрвені напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Сяргей Каваленка адбываў год і месяц зняволення за парушэнне правілаў адбыцця «хатняй хіміі», якую атрымаў пасля вывешвання нацыянальнага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску ў 2010 годзе. Пасля арышту трымаў працяглую галадоўку пратэсту, цягам якой згубіў 40 кілаграмаў вагі.

Па звестках Сяргея, 26 верасня на волі апынуўся і Павел Сырамалотаў, асуджаны па «справе анархістаў» за спробу падпаліць бабруйскі КДБ, Сырамалотаў у ліпені таксама напісаў прашэнне аб памілаванні.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение