Суд па справе Эдуарда Пальчыса пачнецца 6 снежня ў 10:00 у Мінскім гарадскім судзе, паведамляюць праваабаронцы.
Палітвязня абвінавачваюць па чатырох артыкулах:
арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў);
арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).