Творчая спадчына Яна Твардоўскага цяпер – па-беларуску

Творчая спадчына знакамітага польскага паэта, вядучага прадстаўніка сучаснай рэлігійнай лірыкі, святара Яна Твардоўскага цяпер – па-беларуску! Выдавецтва “Про Хрысто” падрыхтавала зборнік яго вершаў. Адна з перакладчыц, вядомая беларуская літаратарка Данута Бічэль вельмі ўсцешана, што менавіта ёй наканавана было перакладаць частку яго лірычных і філасофскіх твораў.

Ксёндз Твардоўскі хадзіў па Варшаве і хадзіў па планеце Зямля. І ён сумаўляўся з дзецьмі і ў вачах дзяцей, людзей бачыў Бога. І таму словам гэтым ён служыў, спускаў Бога на зямлю, якое было дадаткам яго святарскага паклікання. Гэтак ён працаваў.

Твардоўскі пісаў кароткія простыя вершы, гумарыстычныя, часам з прастамоўнымі словамі і выразамі. Яго творчасць аб'ядноўвае тонкія назіранні за наваколлем і філасофскія рэфлексіі.

Прэзентацыя зборніка яго вершаў “Разам з Табою” выдавецтва “Про Хрысто” з удзелам перакладчыкаў пройдзе ў гродзенскай арт-галерэі “Крыга” ў нядзелю 26 жніўня , а 16-й гадзіне.

racyja.eu