На Лідчыне ўшанавалі загінулых паўстанцаў 1863 года

Ва ўрочышчы Крыжы, што каля Ліды, грамадскія актывісты і жыхары навакольных вёсак ушанавалі памяць загінулых паўстанцаў 1863 года.

Ва ўрочышчы Крыжы, што каля Ліды, грамадскія актывісты і жыхары навакольных вёсак ушанавалі памяць загінулых паўстанцаў 1863 года. У баі, які адбыўся ў раёне вёсак Малое Ольжава і Мохавічы, расійскімі войскамі быў разбіты адступаючы атрад паўстанцаў. Усе загінулыя былі пахаваныя на месцы боя. Зусім нядаўна з небыцця ўдалося вярнуць некалькі імёнаў магчымых удзельнікаў тагачасных падзей. На думку краязнаўца Станіслава Судніка - гэта Кастусь Кашыц і Севярын Якубоўскі:

- Магчыма, што да 150-годдзя на адным з камянёў, якія тут ляжаць, мы проста выб'ем гэтыя імёны, каб яны не згубіліся ў гісторыі, як гэта было да гэтага часу, каб кожны, хто сюды прыйдзе ведаў, што людзі з такімі імёнамі ўдзельнічалі ў паўстанні.

Урачыстасці на месцы пахавання паўстанцаў і святая імша па загінулых, якую адслужыў мясцовы ксёндз, адбыюцца ўжо 18 гадоў запар. Звычайна памятная дата трапляе на канец ліпеня, і прымеркавана яна да святкавання Дня Незалежнасці.

racyja.eu