Сотні ганцаўчанаў сталі сведкамі рэдкага відовішча – у паветры над Ганцавічамі на лятальным апараце кружыў чалавек.
Сотні ганцаўчанаў сталі сведкамі рэдкага відовішча – у паветры над Ганцавічамі на лятальным апараце кружыў чалавек. Рызыкоўны і смелы палёт над асабістым мотапараплане ўвечары, 10 ліпеня, упершыню здзейсніў ганцаўчанін Міхаіл Лемяшэўскі.
Свой новы мотапараплан Міхаіл Іосіфавіч спачатку выпрабаваў падчас невялікай трэніроўкі за вёскай Ганцавічы, дзе падняўся на некалькі сотняў метраў. Прабыў у паветры ён каля пяці хвілін. Палёт над Ганцавічамі доўжыўся каля 20 хвілін.
Захапленне палётамі прыйшло да Міхаіла Іосіфавіча год таму, калі ён убачыў у свайго сябра з Люсіна Янкі Жалезнага дэльтапланТады ён загарэўся марай працялець над мясцінамі, дзе нарадзіўся, дзе жылі яго продкі – над Ганцавічамі, дзе ён шмат гадоў жыў і дзе выраслі яго дзеці.
Але для палёту быў абраны не дэльтаплан, а мотапараплан. Дэльтаплан больш выкарыстоўваецца ў горнай мясцовасці, а на мотапараплане можна ўзляцець з роўнай зямлі. Ды і ў практычным плане яго можна выкарыстоўваль для абследавання тэрыторый, пошуку людзей, напрыклад, якія згубіліся на балоце. Гэта самы танны і мабільны сродак перамяшчэння па паветры. Паняцце “танны” – адноснае. Так, мотапараплан каштуе непараўнальна танней, чым патрыманы верталёт ці самалёт. А ўвогуле такі лётны сродак у камплекце з рознымі неабходнымі рэчамі (шлем, рацыя, відэакамера і інш.) каштуе амаль 6 тысяч еўра. Немалыя грошы, але мара гэтага вартая.
Бел-чырвона-белая афарбоўка крыла была абраная невыпадкова. Міхаіл Лемяшэўскі называе сябе свядомым беларусам, для якога гэтае спалучэнне колераў святое, бо гэта сімвалы продкаў.
Падрыхтоўку да палётаў Міхаіл Іосіфавіч праходзіў у Расіі ў клубе “Вінговер”. Ён папярэджвае, што самастойна авалодваць такой тэхнікай не пажадана – вельмі вялікая рызыка.
Паводле ganc-chas.by