Пабачыла свет кніга Отана Гедэмана "Глыбокае"

Упершыню на беларускай мове выдадзена “Глыбокае” - кніга выбітнага польска-беларускага краязнаўца, гісторыка, натураліста і педагога, даследчыка Паазер’я Отана Гедэмана.

Упершыню на беларускай мове выдадзена “Глыбокае” - кніга выбітнага польска-беларускага краязнаўца, гісторыка, натураліста і педагога, даследчыка Паазер’я Отана Гедэмана.

Пра беларускае выданне і значэнне Гедэмана для мясцовых гісторыкаў распавядае глыбоцкі краязнаўца і журналіст Кастусь Шыталь:

- Калі пастаўскі краязнаўца Міхась Гіль ініцыяваў перавыданне даследвання Гедэмана, то мы, глыбоцкія краязнаўцы, дапамаглі падрыхтаваць пераклад кнігі “Глыбокае” і выдалі яго. Ён будзе цікавы і карысны для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Глыбокага, таму што няма ніякай іншай кнігі, дзе гісторыя Глыбокага часоў Вялікага Княства і Рэчы Паспалітай выкладзена адначасова сцісла, але ахоплівала ўсе аспекты жыцця горада.

Над перакладам і выданнем працавалі Кастусь Шыталь, Надзея Храпавіцкая, Зміцер Лупач, Юрась Калбасіч ды Яраслаў Берніковіч.

Отан Гедэман нарадзіўся ў 1887 годзе ў вёсцы Мнішчызна Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Бацька, Магнус Гедэман, – дацкі немец, інжынер-геадэзіст. Маці, Ядзвіга Андрэеўская, – полька з Наддзвіння.

З 1922 года працаваў настаўнікам у Браславе і Друі. З канца 1933 года і да смерці 16.05.1937 года жыў у Вільні. Збіраў матэрыялы па гісторыі рэгіёну.

racyja.eu