У Мінску адзначылі 70-годдзе смерці Янкі Купалы

На вайсковых могілках у Мінску 28 чэрвеня ўшанавалі памяць Янкі Купалы. Культурніцкая і пісьменніцкая грамадскасць узяла ўдзел у “Жальбінах” – гадавіне смерці народнага паэта Беларусі.

На вайсковых могілках у Мінску 28 чэрвеня ўшанавалі памяць Янкі Купалы. Культурніцкая і пісьменніцкая грамадскасць узяла ўдзел у “Жальбінах” – гадавіне смерці народнага паэта Беларусі.

Больш за сто чалавек прыйшло на магілу творцы, каб ускласці кветкі і ўзгадаць жыццёвы і літаратурны шлях Івана Дамінікавіча Луцкевіча.

Цяперашні год юбілейны як да нараджэння творцы, так і да яго трагічнай смерці, - нагадвае старшыня міжнароднага фонду Янкі Купалы Вячаслаў Рагойша.

- 70 год як не стала Янкі Купалы. І роўна за 15 год перад сваёй смерцю ён напісаў: я адплаціў народу чым моц мая магла, зваў з путаў на свабоду, зваў з цемры да святла. Калі ўдумацца ў гэтыя словы, то тут увесь Янка Купала. Сапраўды, што жадаць ад песняра больш, калі ён кліча, заве з путаў на свабоду.

28 чэрвеня 1942 года Янка Купала загінуў у Маскве пры нявысветленых абставінах. Многія даследчыкі жыцця творцы не выключаюць і магчымасць забойства паэта органамі НКВД.

Штогод у гэты дзень на магілу паэта ў Мінску прыходзяць дзясяткі людзей, каб ушанаваць памяць народнага песняра.

racyja.eu