Нацыянальную выставу Беларусі запланавана правесці сёлета ў Рызе

Нацыянальную выставу Беларусі запланавана правесці ў снежні 2012 года ў Рызе. Такое рашэнне прынята пастановай Савета міністраў Беларусі ад 4 чэрвеня № 520, паведаміла прэс-служба ўрада.

Нацыянальную выставу Беларусі запланавана правесці ў снежні 2012 года ў Рызе. Такое рашэнне прынята пастановай Савета міністраў Беларусі ад 4 чэрвеня № 520, паведаміла прэс-служба ўрада. Гэтым дакументам дапоўнены план нацыянальных выстаў Беларусі за мяжой на 2012 год, які быў зацверджаны пастановай Саўміна ад 30 снежня 2011 года № 1799. Раней планаваліся толькі восем нацыянальных выстаў, цяпер у план уключана і экспазіцыя ў Латвіі. З пачатку года Беларусь ужо прадставіла чатыры нацыянальныя экспазіцыі: на "Зялёным тыдні" ў Берліне ў студзені, на Інданезійскай міжнароднай выставе ў Джакарце ў сакавіку, на Гановерскім прамысловым кірмашы і на міжнароднай выставе Vietnam EXPO 2012 у Ханоі ў красавіку. Да канца года яшчэ адбудуцца выставачныя форумы ў Кітаі, Індыі і Расіі.

belapan.by