Актывісты грамадcкай кампаніі «Рок-салідарнасць» павіншавалі трактаразавадчан са святам

У ДК МТЗ адбыўся святочны канцэрт з нагоды 66-ці годдзя Мінскага трактарнага завода з удзелам беларускіх эстрадных выканаўцаў.

У ДК МТЗ адбыўся святочны канцэрт з нагоды 66-ці годдзя Мінскага трактарнага завода з удзелам беларускіх эстрадных выканаўцаў.

Актывісты кампаніі «Рок-салідарнасць» вырашылі не заставацца ў баку ад такой падзеі і таксама далучыліся да віншавання завадчан. Удзельнікі свята атрымалі падарункі – кампакт-дыскі «20 гадоў – 20 гітоў» з інфармацыяй пра кампанію. Падарункі выклікалі вялікую цікавасць, дыскі разыйшліся вельмі хутка.Дыск «20 гадоў – 20 гітоў» апавядае пра 20-ці годдзе станаўлення незалежнасці Беларусі. Кожнаму году адпавядае хіт часу. Варта адзначыць, што менавіта рабочыя Трактарнага завода былі аднымі з найбольш актыўнымі ўдзельнікамі мітынгаў апазіцыі пачатку 90-х.

«Рок-салідарнасць»


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение