Пайшла з жыцця цешча Юрыя Захаранкі

24 траўня памёрла Тамара Канстанцінаўна Багданава,  цешча экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, які быў гвалтоўна выкрадзены невядомымі 13 гадоў таму і лёс якога дагэтуль невядомы.

24 траўня памёрла Тамара Канстанцінаўна Багданава,  цешча экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, які быў гвалтоўна выкрадзены невядомымі 13 гадоў таму і лёс якога дагэтуль невядомы.

Тамара Канстанцінаўна не дажыла да 90 гадоў некалькі тыдняў. Яна шмат год прысвяціла медыцыне, мела званне “Заслужаны доктар БССР”, дзяржаўныя ўзнагароды.

Нагадаем, што сям'я Юрыя Захаранкі ўлетку 2000 года выехала з Беларусі. Удава, Вольга Захаранка, дзве дачкі і ўнук жывуць у Нямеччыне.

Пахаваюць Тамару Канстанцінаўну 26 траўня ў Гомелі.

Праваабаронцы выказваюць спачуваньне яе родным і блізкім!

spring96.org