"Гэта задача з'яўляецца прыярытэтнай для нас у бліжэйшы час, таму што Расія - адзін з ключавых эканамічных і палітычных партнёраў нашай краіны", - сказаў Павел Латушка. Ён нагадаў, што культурны цэнтр Беларусі адкрыўся ў 2011 годзе ў Варшаве (Польшча). Таксама плануецца адкрыць культурныя цэнтры Беларусі ва Украіне, Літве, Германіі, з якімі, паводле слоў кіраўніка ведамства, неабходна пачынаць весці перагаворы. "Гэтым павінна займацца Міністэрства культуры пры падтрымцы пасольстваў нашай краіны за мяжой", - сказаў Павел Латушка. Міністр дадаў, што ведамства зацікаўлена як мага часцей праводзіць Дні культуры Беларусі за мяжой і прымаць замежных гасцей у сябе, што садзейнічае развіццю не толькі міжкультурнага дыялога, але таксама палітычных і эканамічных кантактаў. "Аднак нашы грашовыя рэсурсы абмежаваны, таму Дні культуры, у тым ліку абменныя, лепш за ўсё планаваць загадзя", - падкрэсліў ён.
13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане