Рэдакцыя часопіса “Дзеяслоў” дзякуе ўсім, хто ўдзельнічаў у інтэрнэт-галасаванцы прэміі “Залаты апостраф”. Але, як і абвяшчалася, апошняе слова пакінула за сабой…
Рэдакцыя часопіса “Дзеяслоў” дзякуе ўсім, хто ўдзельнічаў у інтэрнэт-галасаванцы прэміі “Залаты апостраф”. Але, як і абвяшчалася, апошняе слова пакінула за сабой…
Такім чынам, сёлета лаўрэатамі сталі:
у намінацыі “Проза” — Ігар Бабкоў (раман “Партрэт мастака, нябачны ў сутонні”, № 53),
у намінацыі “Паэзія” — Віктар Жыбуль ( “Мая каляровая рэвалюцыя”, вершы, № 53),
у намінацыі “Дэбют” — Алесь Плотка (“Шлю паштоўку арыштанту”, вершы, № 52).
Таксама прэмію часопіса “Дзеяслоў” і Алеся Усені “За ўклад у развіццё сучаснай беларускай літаратуры” атрымае Кастусь Цвірка.
Узнагароджанне лаўрэатаў адбудзецца ў пятніцу 30 сакавіка.