Праект «Захапленні», альбо Такімі вы нашых зорак яшчэ не бачылі!

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» пачынае новы  відэапраект «Захапленні», які стартуе 19 сакавіка і працягнецца да канца чэрвеня. Кожны панядзелак і чацвер вас чакаюць спецыяльныя рэпартажы пра захапленні беларускіх зорак музыкі — такімі вы іх яшчэ не бачылі!

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» пачынае новы  відэапраект «Захапленні», які стартуе 19 сакавіка і працягнецца да канца чэрвеня. Кожны панядзелак і чацвер вас чакаюць спецыяльныя рэпартажы пра захапленні беларускіх зорак музыкі — такімі вы іх яшчэ не бачылі!

Праект «Захапленні» — гэта серыя незвычайных рэпартажаў з удзелам самых вядомых беларускіх музыкаў. Тры дзясяткі «фільмаў», унікальных паводле фармату і зместу.

Гэта «рэпартажы з месца дзеяння», відэазамалёўкі пра захапленні цікавых і значных для нашай культуры людзей. Сапраўдны экшн!

Гурт “Крамбамбуля”

Напрыклад, усе ведаюць, што Лявон Вольскі выдатна варыць крамбамбулю. Але што цікавага ў тым, каб зварыць яе на кухні ды проста надрукаваць рэцэпт? А вось калі напой зварыць на ўзлеску «банда» партызанаў, тады ў крамбамбулі будзе зусім іншы смак.

Уладзімір Пугач, J:МОРС

Бенька, гурт “Серебряная свадьба”

Для чаго Беньцы касцюм астранаўта? А Уладзіміру Пугачу — стрэльба?

Ганна Хітрык, гурт Sounduk

Ні слова пра музыку, пра прафесію – такі фармат праекту. Толькі захапленні. Чалавек, музыка, якога яшчэ ніхто не бачыў проста захопленай асобай.

Наста Шпакоўская, Гурт Naka

Вы бачылі іх на сцэне, але абсалютна не ўяўляеце іх у побыце. Вам цікава, чым яны жывуць?

Руся

«Нам падалася ўдалай знаходка забаўляльнага фармату праекту, — кажа Ніна Шыдлоўская, каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» — Рэпартажы праекту глядзяцца лёгка і захапляльна, яны даступныя і цікавыя самаму шырокаму гледачу. Да таго ж, прадмет абмеркавання — захапленні — цалкам зразумелы большасці

Магчыма, нехта, зацікавіўшыся захапленнем зоркі, адкрые для сябе і яе творчасць. А нехта, пераймаючы ўлюбkёнага артыста, пабачыць новае займальнае хобі, зразумее, што ў нас ёсць шмат магчымасцяў жыць разнастайна і цікава. Прэзентуючы гэты праект, мы верым, што калі кожны будзе заняты любімай справай, будзе рабіць гэта добра і з душой, мы разам здолеем змяніць жыццё да лепшага. Малюем краіну разам!»

Кожны панядзелак і чацвер з 19 сакавіка і да канца чэрвеня — новая серыя праекту на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!» — www.budzma.org.

дуэт ЭВМ, гурт “Разбітае Сэрца Пацана”

Таццяна Гарошка, гурт Tanin jazz

гурт Neuro Dubel

Трэйлер да праекта глядзіце тут.

Кіраўнік праекта «Захапленні» Ганна Трубачова,  фота Tarantino.

budzma.org


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение