Створым разам “Вянок беларускі”!

У 2012 годзе ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” сумесна з выдавецтвам “Юніпак” распачынаюць новую літаратурную падсерыю “Вянок беларускі” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.

Мяркуецца, гэта будзе “выбранае з выбранага” найбольш знакамітых сучасных беларускіх пісьменнікаў, своеасаблівая візітоўка нацыянальных творцаў і ўвогуле нашай культуры. Адкрые серыю паэтычны зборнік народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Каб як мага больш аб’ектыўна адабраць 100 найлепшых яго твораў, якія ўвойдуць у зборнік, арганізатары звяртаюцца па дапамогу і да грамадскасці. Будзем вельмі ўдзячныя, калі Вы цягам двух месяцаў дашлеце свой спіс дзесяці найлепшых, на Вашую думку, вершаў Рыгора Барадуліна на e-mail: vyanok.b@gmail.com. Таксама чакаем Вашых прапановаў аўтараў наступных кніг “Вянка беларускага”.

Прэсавая служба СБП