Выйшаў дзявяты том Збора твораў Васіля Быкава

Саюз беларускіх пісьменнікаў працягвае ўкладанне і выданне першага ў гісторыі Поўнага збора твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003).

Выйшаў з друку 9 том, які змяшчае кінасцэнарыі “Третья ракета”, “Альпийская баллада”, “Западня” (сцэнарый Л. Мартынюка, пры ўдзеле В. Быкава), “Двое в ночи”, “Волчья стая”, “Долгие версты войны”, “Ушедшие в вечность (Обелиск)” (у суаўтарстве з Р. Віктаравым), “Его батальон” (пры ўдзеле А. Карпава), “На Чорных лядах” (сцэнарый В. Панамарова, пры ўдзеле В. Быкава).

Творы падаюцца паводле храналагічнага прынцыпу на мове арыгіналаў: беларускай ці рускай. У “Каментарах” да твораў выяўляюцца значныя варыянтныя тэксталагічныя разыходжанні.

Рэдактар 9 тома Поўнага збора твораў Васіля Быкава — Алесь Пашкевіч, укладанне і каментары — Сяргея Шапрана.

Прэсавая служба СБП