Бяляцкаму не дазволілі прысутнічаць на пахаванні бацькі

Наталля Пінчук, жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага, атрымала пісьмовую адмову ў дэпартаменце выканання пакаранняў МУС на просьбу адпусціць яе мужа з жодзінскага СІЗА развітацца з бацькам, які памёр 24 снежня. Вусная адмова таксама была атрымана ў пракуратуры, паведаміла Пінчук БелаПАН.

У абодвух ведамствах спаслаліся на тое, што заканадаўствам не прадугледжана магчымасць такога спаткання для асоб, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не ўвайшоў у законную сілу. У адпаведнасці з законам "асоба, якая ўтрымліваецца пад вартай, мае права на зносіны з абаронцамі, спатканне з блізкімі сваякамі і членамі сям`і ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у прызначаных для гэтых мэтаў памяшканнях месцаў утрымання пад вартай; іншага парадку давання спаткання асобам, у дачыненні да якіх прысуд не набыў законную моц, не прадугледжана\.