Бяляцкага просяць асудзіць на пяць гадоў з канфіскацыяй

У судзе над старшынёй незарэгістраванага праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім пачаліся спрэчкі бакоў. З прамовай выступіў дзяржабвінаваўца Уладзімір Сайкоўскі. Ён лічыць, што віна Бяляцкага па 243 артыкуле Крымінальнага кодэкса Беларусі “Ухіленне ад уплаты падаткаў” даказана і просіць прыгаварыць праваабаронцу да пяці гадоў пазбаўлення волі  ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Адзін з довадаў, які ў сваёй прамове прывёў пракурор, такі: Бяляцкі ведаў, што падаткі трэба плаціць, але не рабіў гэтага наўмысна.Нагадаем, сам Бяляцкі віны не прызнае і лічыць, што доказаў яго віны абвінавачанне не сабрала.

Народная Воля