У 2012 годзе самы старажытны горад Беларусі адзначыць свой юбілей. У памяць аб гэтай падзеі плануецца адчаканіць юбілейны медаль і памятную манету.
Таксама выдатным сувенірам да святкавання 1150-годдзя Полацка стане сувенірны канверт з маркай, пагашанай у дні юбілею спецыяльным штэмпелем.
З'яўленне такіх неардынарных сувеніраў абмяркоўвалася на чарговым пасяджэнні арганізацыйнага камітэта, якое прайшло ў Полацкім гарвыканкаме.