Дэлегацыя Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы 22 жніўня перадала гуманітарную дапамогу Нясвіжскаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў, які знаходзіцца ў вёсцы Асмолава Нясвіжскага раёну Мінскай вобласці.
Святары і вернікі БАПЦ азнаёміліся з умовамі жыцця насельнікаў інтэрнату, якіх там знаходзіцца каля 230 чалавек, і адслужылі малебен за беларускі народ.
Дапамогу для інтэрнату сабрала Парафія Св. Кірылы Тураўскага БАПЦ у Таронта (Канада).