У Беларусі ствараецца Следчы камітэт, падначалены прэзідэнту

У Беларусі з 1 студзеня 2012 года ствараецца Следчы камітэт, які будзе знаходзіцца ў падпарадкаванні прэзідэнта Беларусі. Такое рашэнне было прынята 2 жніўня на нарадзе па пытанню ўдасканалення сістэмы органаў папярэдняга расследавання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"З 1 студзеня 2012 года Следчы камітэт павінен быць забяспечаны неабходнай нарматыўна-прававой базай. І ў арганізацыйным плане, і ў кадравым усё павінна быць выбудавана і прадумана", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што павінна быць выбудавана дакладная сістэма з найменшымі фінансавымі затратамі. Адпаведнае даручэнне дадзена міністру фінансаў. На дзяржсакратара Савета бяспекі і старшыню Камітэта дзяржкантролю ўскладзена персанальная адказнасцсь за стварэнне камітэта. Акрамя таго, да 1 студзеня кіраўніку дзяржавы павінны быць унесены прапановы па арганізацыйных, нарматыўна-прававых і кадравых пытаннях. Што датычыцца кіраўніка будучай структуры, то прэзідэнт лічыць, што гэта павінен быць чалавек, які "разумее жыццё ў краіне і знаёмы са следчым працэсам". Прэзідэнт падкрэсліў, што катэгарычна супраць паэтапнага пераходу да функцыянавання новай структуры. На яго думку, палавінчатых рашэнняў у гэтым пытанні быць не можа. "Мы павінны ствараць раз і назаўсёды, канчаткова. Так, пасля будзем дашліфоўваць. Але гэта будзе як выключэнне", - сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што пры стварэнні новай структуры павінен быць вывучаны вопыт работы Федэральнага бюро расследаванняў ЗША і Следчага камітэта Расіі. "Свет даўно ўжо рэалізаваў гэта. Давайце возьмем лепшае", - падкрэсліў прэзідэнт.

"БЕЛТА"