Тэатр “Лялька” абвяшчае конкурс паэтычных п’есаў для дзяцей

Беларускі тэатр “Лялька” (г.Віцебск) запрашае да супрацоўніцтва таленавітых айчынных паэтаў-драматургаў незалежна ад узросту, досведу і членства ў пісьменніцкіх арганізацыях.

На дадзены момант тэатр мае патрэбу ў п’есе, якая адпавядала б наступным патрабаванням:

• мяркуемы ўзрост гледачоў — ад 4-5 гадоў; • займальны дынамічны сюжэт з ненавязлівым выхаваўчым падтэкстам (фабула можа быць як арыгінальнай, так і запазычанай з фальклору ці сусветнай літаратуры); • вершаваная форма, ці, прынамсі, наяўнасць вялікай колькасці прыгожых і лёгкіх для ўспрымання вершаў на беларускай мове (мяркуецца выкарыстанне на сцэне аркестра з ліку артыстаў з выкананнем песень пад “жывую” музыку); • аб’ём у памеры 12-17 старонак 14-м памерам стандартнага шрыфту. Да разгляду прымаюцца таксама мастацкія пераклады адпаведных твораў. У якасці ўсім вядомага прыкладу можна назваць “Кошчын дом” С.Маршака. Творы прымаюцца да разгляду на конкурснай аснове да 1 снежня 2011 года. Тэл.: 37-34-61 e-mail: info@lialka.vitebsk.net

lit-bel.org