Публікуем тэкст звароту.
Паважаныя выпускнікі ВНУ і сярэдніх спецыяльных устаноў!
Сёлета, калі наша краіна адзначае 20-я ўгодкі Незалежнасці, вы становіцеся на самастойны шлях у сваім прафесійным жыцці. Многія з Вас заканчвалі беларускамоўныя класы і школы, многія адстойвалі сваё канстытуцыйнае права навучацца на беларускай мове ў ВНУ і іншых вучэльнях.
Зараз мы звяртаемся да Вас: не цурайцеся роднай мовы Вашых продкаў, карыстайцеся словам Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Ведайце: беларуская мова здольная паспрыяць дасягненню поспеху ў любой сферы. Кожны еўрапейскі бізнесовец ці навуковец не цураецца сваёй роднай мовы і штодня ёю карыстаецца.
Дык будзем жа годнымі еўрапейцамі ў сваім стаўленні да тысячагадовай мовы нашых продкаў!