Усяго за час правядзення “маўклівых рэвалюцый”, арганізаваных “Рэвалюцыяй праз сацыяльныя сеткі”, што адбываліся ў Беларусі, 15, 22 і 29 чэрвеня, а таксама 3 і 6 ліпеня было затрымана каля 1730 чалавек. З іх у Менску - 980.
Большая частка іх была пакарана арыштамі і штрафамі. Многія адпускаліся пасьля здачы адбіткаў пальцаў і папярэджанняў. Многія былі збітыя.
Дадзеныя не канчатковыя, паколькі сабраць поўную інфармацыю праваабаронцы магчымасці не маюць з-за закрытасці судоў і адсутнасці спісаў.