Marketing.by абвясціў конкурс на стварэнне віншавальных паштовак да свята Купалля

Працягваючы лепшыя традыціі акцыі “Будзьма з беларускімі святамі!”, партал Marketing.by абвяшчае конкурс на стварэнне віншавальных паштовак да аднаго з самых загадкавых і творчых свят у беларускай міфалогіі – Купалля. Памятаем, што гэта свята з ярка выяўленым эратычным сэнсам. Галоўнае – дызайн і адпаведнасць мэтавай аўдыторыі.

Конкурс падтрымала вядучая ў Беларусі кампанія па распаўсюджванню крэатыўных паштовак FlyCards. У межах конкурсу пераможцаў чакаюць каштоўныя прызы і магчымасць надрукаваць паштоўку з прапанаваным дызайнам у наступным годзе да адпаведнага свята.

Нагадаем, што ў ноч з 6 на 7 ліпеня ў Беларусі адзначаецца адно з найбольш яскравых і паэтычных святаў – Купалле.

Яго важнасць абумоўлена часам правядзення – днём летняга сонцастаяння па старому стылю. Гэта "макушка" лета, час найважнейшага росквіту прыроды. Для беларускага селяніна пасля Івана Купалы пачыналася самая адказная і гарачая пара – сенакосу і жніва. Да дзевак ужо некалі было гойсаць.

Што датычыцца гарачай пары і жніва, то сёлета як ніколі актуальная наступны дэвіз конкурсу, прапанаваны аднім вядучым блогерам краіны: "Паміраць збірайся, а жыта сей"…)

Асноўныя патрабаванні да удзельнікаў конкурсу: Фармат – паштоўка Мова – беларуская Унікальны дызайн Канцэпт – адлюстраванне сёлетняга становішча ў Краіне з вышыні свята і рэкламнага пункту гледжання.

Работа павінна быць у выглядзе файлаў фармату *.JPG альбо *.GIF з разрозненнем 72 dpi, RGB, бок па гарызанталі не больш за 700 пікселяў.

Работы прымаюцца да панядзелка, 11 ліпеня, на электронны адрас info@marketing.by. Разглядаць конкурсныя работы будуць эксперты з ліку вядучых дызайнераў краіны.

Усе работы будуць апублікаваны на сайце Marketing.by і на сайтах партнёраў.

Пытанні аб удзелу ў конкурсе можна задаць па тэлефонах: +375 29 755-1434 , +375 25 978-9787

Budzma.org


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение