Увазе маладых перакладчыкаў прапануецца ўрывак з навелы Генрыха фон Кляйста “Землятрус у Чылі”. Свой пераклад вы можаце даслаць да 1 верасня 2011 году на адрас: dolm@minsk.goethe.org. Ацэньваць пераклады будзе прафесійнае журы. З аўтарам найлепшага перакладу будзе заключаная дамова на пераклад усяго тэксту навелы з публікацыяй у часопісе “ПрайдзіСвет”.Акрамя гэтага найлепшы пераклад прагучыць у выкананні артыстаў тэатраў на святкаванні Тыдня Германіі ў верасні-кастрычніку 2011. Конкурс прымеркаваны да 200-х угодкаў трагічнай смерці пісьменніка. Акрамя перакладчыцкага конкурсу ў верасні 2011 у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску пройдзе выстава, прысвечаная творчасці аўтара, а таксама будзе прадэманстраваны фільм “Матэрыялы па справе Кляйста”. Тэкст урыўка ў прымацаваным файле.
13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане