Найлепшых перакладчыкаў узнагародзяць 15 чэрвеня

15 чэрвеня ў кнігарні “логвінаЎ ” пройдзе ўручэнне другой прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” — за найлепшы літаратурны пераклад, надрукаваны ў 2010 годзе.

Уручэнне адбудзецца ў трох намінацыях: 1) "Проза"; 2) "Паэзія"; і 3) "Публікацыя ў часопісе "ПрайдзіСвет". Шорт-ліст быў сфармаваны сябрамі рэдакцыі часопіса "ПрайдзіСвет", пераможцаў жа вызначыла шаноўнае журы, у склад якога сёлета ўвайшлі: 1) Лявон Баршчэўскі, перакладчык, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук; 2) Барыс Пятровіч, пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса "Дзеяслоў"; 3) Марына Рагачэўская, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, выкладчык МДЛУ; 4) Людміла Рублеўская, паэтка, празаік, літаратурны крытык; 5) Аляксандр Фядута, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук; 6) Ганна Янкута, перакладчыца, лаўрэат Прэміі часопіса "ПрайдзіСвет" 2010 году. Абвяшчэнне імёнаў найлепшых беларускіх перакладчыкаў адбудзецца 15 чэрвеня ў 19.00 у кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А). Пасля імпрэзы чакаецца аўтограф-сесія пераможцаў і фіналістаў прэміі. Са спісам прэтэндэнтаў на прэмію можна азнаёміцца тут

prajdzisvet.org