Таварыства беларускай мовы заклікае абітурыентаў падчас выканання тэставых заданняў пры паступленні ў ВНУ абраць беларускую мову.
“Гэта стане сапраўдным чынам беларускага патрыёта, сведчаннем таго, што тысячагадовая гісторыя існавання беларускай мовы як мовы еўрапейскага народа мае свой працяг у наступных стагоддзях”, -- падкрэсліваецца ў звароце да абітурыентаў і іх бацькоў.
Аўтары звароту звяртаюць ўвагу на тое, што згодна з заканадаўчай базай Беларусі кожны з будучых студэнтаў можа дамагчыся таго, каб у ВНУ яго навучалі па-беларуску.
“Не трэба баяцца і новых зменаў у беларускім правапісе, бо ў гэтым годзе ў заданнях па тэставанні яны ўлічвацца не будуць.”, - супакойваюць аўтары звароту.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”