Сяргей Харэўскі – невыяздныя і выяздныя беларусы. Гісторыя паўтараецца?

Ян Франкевіч з Мінска ніколі не бачыў замежжа і ўвогуле не пакідаў межы роднай краіны. Ні дзеля адукацыі, ні дзеля вандровак, ні дзеля футболу. У яго не было “Шэнгену”, але менавіта ён стаў для паловы Еўропы бацькам цэлай плыні, прыхільнікі якой сёння ёсць па ўсёй Зямлі.

Ян Франкевіч з Мінска ніколі не бачыў замежжа і ўвогуле не пакідаў межы роднай краіны. Ні дзеля адукацыі, ні дзеля вандровак, ні дзеля футболу. У яго не было “Шэнгену”, але менавіта ён стаў для паловы Еўропы бацькам цэлай плыні, прыхільнікі якой сёння ёсць па ўсёй Зямлі. Сваю унікальную адукацыю ён атрымаў, не выязджаючы з Нясвіжа. Там ён рупліва закончыў пачатую збеглым італьянцам справу і тым упісаў сваё імя ў гісторыю.

Мікалай, болей вядомы як “Сіротка”, аб’ездзіў палову вядомага і невядомага свету і быў чалавекам ад памяркоўнасці вельмі далёкім. Ён з легкасцю руйнаваў кальвінісцкія і каталіцкія саборы, але і на мецэнацтва грошай не шкадаваў. Энергічны і рашучы паслядоўнік апошняй еўрапейскай моды, Мікалай як мог падтрымліваў свайго правінцыйнага сябра Яна. Дапамагаючы таму з працаўладкаваннем у сучасным райцэнтры, ён, сам таго не ведаючы, стаў “хросным бацькам” новага стылю, асобай паўміфічнай і легендарнай.

Пра “невыяздных” і “выяздных” беларусаў 17 стагодздзя глядзіце тут.

tut.budzma.org