У такія цяжкія моманты нам асабліва неабходна трымацца разам. Таму мы запрашаем вас 15 мая далучыцца да нас, наведаўшы канцэрт, у якім возьмуць удзел вядомыя дзеячы культуры, а таксама людзі, якія таксама захацелі аказаць падтрымку. Сярод іх этна-трыа "Троіца", гурт "Akana", джаз-бэнд "Аўтсайдэры", кампазітар Святлана Шэіна, Аляксандр Памідораў, беларускія паэты і многія іншыя. Падчас канцэрту будзе арганізаваны дабрачынны продаж дыскаў, кніг, карцінаў і іншых твораў мастацтва.
Усе атрыманыя сродкі будуць накіраваныя пацярпелым і іх сем'ям. Мы вельмі спадзяемся, што зможам падтрымаць тым самым хоць бы некалькі чалавек, якім патрабуецца дарагая рэабілітацыя.
Канцэрт адбудзецца 15 мая ў Лофт-кафэ (вул. П. Броўкі, 22). Пачатак а 19.00.