Першы анімацыйны фільм па гісторыі Беларусі

Сёння мы маем магчымасць паглядзець, што б атрымалася, калі б гісторыю выкладалі Аляксандр Памідораў і Лявон Вольскі. А ў якасці падручніка выкарыстоўвалася б густоўная анімацыя ад Юліі Ляшкевіч і Юліі Рудзіцкай.

___22

Памятаеце, як вам выкладалі гісторыю Беларусі? У асноўным гэта адбываецца так: спачатку настаўнік пераказвае вучням тэму з падручніка – потым вучні пераказваюць яе настаўніку. Ланцужок гістарычных падзеяў павольна ператвараецца ў шэраг лічбаў побач са знакам "§", а задавальненне ад атрыманых ведаў вызначаецца хіба адзнакай у дзённіку і журнале.

Сёння мы маем магчымасць паглядзець, што б атрымалася, калі б навуку, якая вучыць не паўтараць памылкі, выкладалі Аляксандр Памідораў і Лявон Вольскі. А кніга была не кнігай, а густоўнай анімацыяй ад Юліі Ляшкевіч і Юліі Рудзіцкай.

"Будзьма беларусамі!" – першая спроба грамадскай культурніцкай кампаніі з аднайменнай назвай зрабіць нашу гісторыю папулярнай і моднай ды пазбавіцца ад фармалізму яе акадэмічнага выкладання. Упершыню 1000 год гісторыі Беларусі змесціцца ўсяго ў 5 хвілінах.

Сёння мы прапаноўваем вам для азнаямлення гісторыю першабытнага грамадства.

Глядзець відэа

tut.budzma.org