Беларусь акажа гуманітарную дапамогу этнічным беларусам Кыргызстана. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Саўміна № 573, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-службе беларускага ўрада.
Для фармавання гуманітарнага грузу Міністэрству па надзвычайных сітуацыях Беларусі даручана вылучыць з дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву прадукты харчавання на агульную суму больш за Br41, 5 млн. Дапамога будзе дастаўлена ў Кыргызстан чыгуначным транспартам і перададзена грамадскаму аб'яднанню беларусаў "Свiтанак" для наступнага размеркавання адраснай дапамогі этнічным беларусам Кыргызстана.