Першае ток-шоу ў Байнэце: Курэйчык аджыгае, Хаменка правакуе, Аляксандр Рыгоравіч хваліць Еўраньюс

Сёння мы прадстаўляем на ваш суд наш новы праект - “БудзьмаTUT” (плён сумеснай творчасці культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і парталу TUT.BY).

Шаноўныя сябры!

Сёння мы прадстаўляем на ваш суд наш новы праект - “БудзьмаTUT” (плён сумеснай творчасці культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і парталу TUT.BY).

Якія падзеі мінулага, якія рысы характару продкаў мы бачым сёння? І сапраўды бачым ці хочам бачыць? Ці існуюць “нацыянальныя рысы характару” беларусаў увогулле? І якія яны? І як яны ўплываюць на падзеі вакол нас? І на нашу гісторыю? А ці адлюстроўвае наша гісторыя нацыянальныя рысы характару? І якой яна можа быць? Напрыклад, ці можна расказаць тысячагадовую гісторыю Беларусі за пяць хвілін рэп-чытанкай?

Кампанія “Будзьма беларусамі!” і партал TUT.BY прапануюць сваю версію адказаў, а таксама заклікаюць да абмеркавання ўсіх ахвотных.

Ці можа так выглядаць гісторыя Беларусі

Спампаваць відэа

А калі не, то як яе можна паказаць? На чым засяродзіць увагу? Якой мусіць быць форма? А змест? Маеце, што сказаць?

Аўтар ідэі мультфільма Юлія Ляшкевіч:

— Мы абапіраліся на два паняцці: "памяркоўныя" і "шалёныя". Нагодай для стварэння праекту стаў парадокс, атрыманы ў выніку аднаго з грамадскіх апытанняў. Людзей пыталіся на вуліцы: "Як бы вы ахарактарызавалі беларусаў як нацыю?" — і яны адказвалі: "Паслухмяныя, памяркоўныя, цярплівыя". А затым задавалася пытанне: "А вы самі?" — і кожны пра сябе казаў: "Смелы, рашучы, магу за сябе пастаяць".

Тады наступнае пытанне - Беларусы: шалёныя ці памяркоўныя?

Мы запрасілі да абмеркавання творчых людзей розных прафесіяў: тых, хто праз мастацкія альбо медыйныя вобразы стварае віджэт сучаснай Беларусі. Вы можаце далучацца да дыскусіі і выказваць свае меркаванні на гэты конт.

У пошуку адказу на гэтае пытанне мы біліся ў першым ток-шоу ў Байнэце з назвай “Беларусы: памяркоўныя VS шалёныя”. І вось, што ў нас атрымалася.

Частка 1

Філосаф Валянцін Акудовіч, гісторык Генадзь Сагановіч і музыкант Алег Хаменка адстойваюць думку пра памяркоўнасць беларусаў. Актывіст ў справе аховы помнікаў Антон Астаповіч пярэчыць. Культуролаг Юлія Чарняўская пераводзіць дыскусію з плоскасці памяркоўны-шалёны ў супрацьпастаўленьне хам і пан. Рэдактар сайту Budzma.org Севярын Квяткоўскі цвердзіць не пра этнічны, а сацыяльны характар паводзінаў сучасных беларусаў. Музыкант Вадзім Марголін гаворыць пра міф памяркоўнасці, выгадны людзям пры ўдладзе.

Спампаваць відэа

Частка 2

Апытанне на менскіх вуліцах. Беларусы памяркоўна разважаюць пра сваю рашучасць. Лекар Мікалай Галабародзька агучвае візію пра тое, што ўсе сярэднестатыстычныя жыхары ад Смаленску да Лісабону — памяркоўныя. Спявак народны артыст Аляксандар Ціхановіч сцвярджае: “Мы - розныя!”. Блогер Яўген Ліпковіч мяркуе, што беларусаў на Захадзе ўспрымаюць за суворых бандытаў. Мовазнаўца Зміцер Саўка нагадвае пра вынішчэнне пасіянарных беларусаў пад час сталінскіх рэпрэсій.

Спампаваць відэа

Частка 3Драматург Андрэй Курэйчык: "Для мяне памяркоўнасць сінонім баязліўства". ІТ-бізнэсмэн Юры Зісер: "Усе розныя. Хоць памяркоўнасьць асацыюецца з забітасцю". Музыкант Раман Арлоў сумняецца, што ўсе беларусы адчуваюць сябе беларусамі. PR-спэцыяліст Андрэй Эзэрын заўважае, што праблема ў стэрэатыпах.

Спампаваць відэа

Частка 4Рэкламіст Юлія Ляшкевіч і медыйшчык Севярын Квяткоўскі распавядаюць пра стварэнне мультфільма.

Спампаваць відэа

Атрымалася, што праект “БудзьмаTUT” рыхтаваўся доўга.
Спачатку хацелі пачаць у снежні…
Потым — у красавіку…
І кожны раз пераконваліся: меркаванні людзей — нішто ў параўнанні з тым, што рыхтуе нам жыццё.
Тое, што вы ўбачыце і пачуеце, было створана і гатовае ДА…
І мы вырашылі нічога не мяняць, разумеючы, што нашае ток-шоу "Памяркоўныя vs Шалёныя" (тое, з чаго мы стартуем) — ужо само па сабе выглядае трошкі гістарычным
Як мы мыслілі, калі нашая краіна была ДА, была іншай?
Як мяняюцца паняцці і прыярытэты ад таго, што адбываецца?
Нашая размова — гэта Беларусь да 11-га…
Але і пасля…
Магчыма, шмат што цяпер выкліча ўсмешку. Ды гэта і добра.
Усміхацца — гэта тое, што нам цяпер трэба, нягледзячы ні на што.
Усім пацярпелым ад выбуху 11 красавіка
з любоўю і верай прысвячаецца

Budzma.org