Музейныя кварталы створаны ў Расіі, Аўстрыі і Германіі.
На першым этапе ў 2011-2015 гг. прадугледжана праектаванне дэпазітарыя і рэстаўрацыйнага цэнтра па вул. Кірава, 25, злучаных з будынкамі па вул. Кірава, 25 і Леніна, 20, Леніна, 22 з прыбудовай да галоўнага корпуса з комплексам дапаможных памяшканняў.
У трэці пускавы комплекс уключана рэстаўрацыя і прыстасаванне ў сучасных музейных тэхналогіях галоўнага корпуса па вул. Леніна, 20 і экспазіцыйнай прыбудовы да будынка.
Пытанне аб перадачы ў музейны квартал будынкаў па К. Маркса, 26, Кірава, 23, Кірава, 21, К. Маркса, 22 і Леніна, 18 не разглядаецца.
Нацыянальны мастацкі музей размяшчаецца ў трох будынках: вул. Кірава, 25, вул. Леніна, 20, вул. Леніна, 22, з новым корпусам. У двух іншых будынках размяшчаюцца адміністрацыйныя і тэхнічныя службы музея, а таксама некаторыя фондасховішчы. Рэстаўрацыя і спецыяльнае прыстасоўванне гэтых памяшканняў не знялі вострую патрэбу музея ў дадатковых плошчах.
У 2006 годзе было скончана 15-гадовае будаўніцтва і ўведзены ў эксплуатацыю новы корпус музея. Яго адкрыццё часткова вырашыла праблемы з пашырэннем дэпазітарыя і экспазіцыйных плошчаў.