Рубель упаў да самай мяжы калідора

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, якія адбыліся 21 красавіка, еўра падаражэў на 46 рублёў.

Даляр, наадварот, злёгку патаннеў на 11 рублёў. А расійскі рубель вырас у цане на 0,41 BRB.

У цэлым, беларускі рубель патаннеў у адносінах да валютнага кошыка на 0,35% у параўнанні з 20 красавіка. А ў дачыненні да 31 снежня 2010 года - на 7,98%!

Такім чынам, рубель падышоў ушчыльную да мяжы валютнага калідора, акрэсленага ўладамі. Нагадаем, што раней старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч неаднаразова заяўляў, што ваганні курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют (даляр, еўра, расійскі рубель) складзе ў 2011 годзе не больш за

На міжбанкаўскім валютным рынку гэтая планка даўно пераадоленая. Там цяпер 1 даляр каштуе 4300-4500 беларускіх рублёў. Вельмі падобна на тое, што ў хуткай будучыні і афіцыйны курс выйдзе за межы абвешчанага калідора.

Кірыл Букін, “Салідарнасць”