У Беларусі зніжаецца падатковая нагрузка на арганізацыі культуры

У Беларусі зніжаецца падатковая нагрузка на арганізацыі культуры. Адпаведны ўказ нумар 145 "Аб некаторых пытаннях падаткаабкладання ў сферах культуры і інфармацыі" 14 красавіка падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам устаноўлены падатковыя льготы, якія датычацца вызвалення ад ПДВ на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь шэрагу напрамкаў дзейнасці. Напрыклад, гэта датычыцца рэалізацыі каталогаў (буклетаў), паштовак з інфармацыяй аб музеях (выстаўках), маёмасных правоў на аб'екты аўтарскага права і сумежных правоў, работ па тыражаванню аўдыязапісаў арганізацыямі культуры, а таксама Белтэлерадыёкампаніяй, ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал", ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне". Указам таксама прадугледжана распаўсюджванне на арганізацыі культуры, арганізацыі, якія займаюцца выкананнем работ (аказаннем паслуг) у сферы культуры, усіх форм уласнасці, а таксама тэлекампаніі шэрагу льгот, устаноўленых для дзяржаўных арганізацый культуры. Так, вызваляюцца ад ПДВ абароты па рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь: паслуг у сферы культуры, работ па вытворчасці, тыражаванню, рэстаўрацыі фільмаў, стварэнню музейных каталогаў, вырабу копій экспанатаў і дакументаў з фондаў музеяў і бібліятэк, а таксама шэрагу іншых работ і паслуг; арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі - культурных каштоўнасцей, работ па вытворчасці фільмаў, вырабу камп'ютарнай графікі, прадметаў, якія выкарыстоўваюцца пры правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў і вытворчасці фільмаў, тэлерадыёперадач, маёмасных правоў на аб'екты аўтарскага права і сумежных правоў арганізацыям культуры, тэлекампаніям; замежнымі арганізацыямі - рэкламных паслуг, маёмасных правоў на аб'екты аўтарскага права і сумежных правоў арганізацыям культуры, тэлекампаніям; носьбітаў экзэмпляраў фільмаў, культурных каштоўнасцей, увозімых на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь арганізацыямі культуры. На названыя арганізацыі таксама распаўсюджваецца вызваленне ад абкладання падаткам на прыбытак прыбытку арганізацый культуры, атрыманага ад культурнай дзейнасці; вызваленне ад падатку на нерухомую маёмасць будынкаў і збудаванняў, якія належаць арганізацыям культуры або прадастаўленых ім у арэнду, іншае карыстанне; вызваленне зямельных участкаў арганізацый культуры ад зямельнага падатку. Акрамя таго, ствараюцца дадатковыя стымулы для прыцягнення ў сферу культуры і інфармацыі значных аб'ёмаў спонсарскай дапамогі. Прыняцце ўказа дасць магчымасць знізіць падатковую нагрузку на арганізацыі культуры і накіраваць вызваленыя сродкі на забеспячэнне іх дзейнасці, сфарміраваць сістэму падатковых прэферэнцый для развіцця нацыянальнай культуры, стварыць эканамічныя стымулы для прыцягнення дадатковых пазабюджэтных сродкаў, стварыць роўныя ўмовы гаспадарання для ўсіх арганізацый культуры, павелічэння аб'ёмаў і патаннення кошту паслуг культуры для насельніцтва. Дакумент таксама стане стымулам для далейшага развіцця тэлерадыёкампаній, дзяржаўных арганізацый, якія займаюцца выпускам тэлерадыёперадач, а таксама рэалізацыяй сацыяльна значных праектаў у сетцы інтэрнэт. Указ уступае ў сілу 1 ліпеня 2011 года.

"БЕЛТА"