31 траўня дзень народзінаў святкуе Святлана Алексіевіч

31 траўня дзень народзінаў святкуе Святлана Алексіевіч, беларуская пісьменніца і грамадская дзяячка, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год. Алексіевіч з’яўляецца аўтаркай кніг «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд» і іншых.

Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына“ віншуе спадарыню Святлану Алексіевіч і зычыць новых перамог, нязгаснага натхнення, добрага настрою і моцнага здароўя!

Інфармацыйны цэнтр МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“