1917 год У 1910 –1917 гадах служыў у арміі, скончыў фельчарскія курсы, працаваў у вайсковай амбулаторыі, прайшоў цяжкімі дарогамі Першай сусветнай вайны, але не пакідаў пэндзаля: маляваў карціны, па просьбе Я. Купалы займаўся мастацкім афармленнем кнігі К. Буйло “Курганная кветка” (1914). 1926 год Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на Дзісеншчыну. У в. Германавічы ў 1919 годзе арганізаваў культурна-асветніцкае таварыства “Заранка”, пры якім дзейнічалі бібліятэка, дзве школы, тэатр. У 1919–1920 гадах Я. Драздовіч выкладаў маляванне ў Мінскай гімназіі, працаваў ілюстратарам ў мінскіх выдавецтвах, мастаком-дэкаратарам у Беларускім дзяржаўным тэатры. У 1926 годзе быў накіраваны Беларускім навуковым таварыствам на Палессе для збору этнаграфічных матэрыялаў для Беларускага музея ў Вільні, а годам пазней Я. Драздовіч арганізаваў мастацкую студыю пры Віленскай беларускай гімназіі. Выкладаў маляванне ў беларускай гімназіі ў Навагрудку. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР Я. Драздовіч скончыў кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы, ў 1940–1941 гадах працаваў настаўнікам малявання і батанікі ў Глыбокім і Лужках. Самабытнага беларускага мастака, скульптара, этнографа, фалькларыста, археолага, пісьменніка, асветніка Язэпа Драздовіча справядліва можна лічыць пачынальнікам касмічнай тэмы ў беларускім выяўленчым мастацтве. Нездарма даследчыкі жыцця і творчасці гэтага таленавітага чалавека называюць яго “беларускім Цыялкоўскім”. Я. Драздовіча заўсёды вабілі таямніцы сусвету. Праз тэлескоп ён сачыў за рухам нябесных свяцілаў, вывучыў усе вядомыя на той час працы па астраноміі. У 1931 годзе на ўласныя сродкі выдаў навукова-папулярную брашуру “Нябесныя бегі”, якую і сам жа праілюстраваў. Брашура Я. Драздовіча “Нябесныя бегі” ( Вільня, 1931). Я. Драздовіч. “Тэорыя рухаў у касмалагічным значэнні (у пытаннях і адказах)”. Кніга 2-я. 1948-1950 гады. Я. Драздовіч. “Тэорыя рухаў у касмалагічным значэнні (у пытаннях і адказах)”. Фрагмент працы. 1948-1950 гады. У 1930-я гадах ён рабіў чарцяжы рухаў нябесных целаў, пісаў працы па астраноміі, артыкулы пра існаванне жыцця на іншых планетах сонечнай сістэмы: “Тэорыя рухаў”, “Аб паходжанні падвойных зорак”, ”Жыццё на Марсе”, “Паходжанне самакрутных планет”. Дарэчы, апошнюю працу –“Паходжанне самакрутных планет” – Я. Драздовіч даслаў у Дзяржаўны астранамічны інстытут імя П. Штэрнберга, адзначаючы, што аўтарскае першынство на гэту тэорыю належыць аматару тэарэтычнай астраноміі мастаку Я. Драздовічу, а таксама ў Акадэмію навук БССР і на фізіка-матэматычны факультэт БДУ. Я. Драздовіч. “Происхождение самовертящихся планет”. Праца, дасланая ў Дзяржаўны астранамічны інстытут імя П.Штэрнберга. 1951-1952 гады. Я. Драздовіч. “Происхождение самовертящихся планет”. Малюнак да працы. 1951-1952 гады. Грунтоўныя тэарэтычныя веды Я. Драздовіча ў галіне астраноміі своеасабліва дапаўняліся яскравымі начнымі бачаннямі ў сне яшчэ малапазнанага на той час, але ж такога прыцягальнага і бязмежнага Космасу. “Прырода Луны. (Месяца). Абязводнены цырк. Крынічны кратэр з каскадамі і хвойнікавыя пальмы”. 1947 год. “Жыццё на планеце Вянеры. У надузбярэжных скалах. Арлы-рыбаловы нападаюць на ільва-дзюбача (з фантазіі)”. 1947 год. У сваіх снах Я. Драздовіч вандраваў па бясконцых прасторах сусвету, бачыў іншыя планеты, іх жыхароў. Потым занатоўваў свае ўражанні ў фантастычных аповесцях, увасабляў у карцінах. Я. Драздовіч стварыў жывапісныя кампазіцыі “Прырода Месяца”, “На Сатурне”, “Жыццё на планеце Венера” ды іншыя. “Пейзаж на Сатурне”. 1931 год. “Безбялковыя вочы Сатурнян”. [1931]. Я. Драздовіч. “Дзе мы і хто мы. Бяседы аб утварэнні свету. Небазнаўства”. 1937 год. У рукапіснай кніжцы пад назвай “Дзе мы і хто мы. Бяседы аб утварэнні свету. Небазнаўства” (1937) Я. Драздовіч разважае аб жыцці на Месяцы і Марсе, пра зносіны з марсіянамі, пра планету Сатурн і яе спадарожнікаў, пра касмічныя палёты на Месяц. Побач з занатоўкамі мастак-даследчык зрабіў малюнкі шматступеньчатай ракеты і міжпланетнай тарпеды з падрабязным апісаннем. Я. Драздовіч. “Дзе мы і хто мы. Беседы аб утварэнні свету. Небазнаўства”. Малюнак шматступеньчатай ракеты. 1937 год.Я. Драздовіч. “Дзе мы і хто мы. Беседы аб утварэнні свету. Небазнаўства”. Малюнак міжпланетнай тарпеды. 1937 год. “12 лун Сатурна. (Глобус Сатурна як знак перасцярогі над краем бяздоння на Брылявіку)”. 1931 год. На адной са старонак гэтай кніжкі захаваўся запіс Я. Драздовіча: “А сваё цвярджу і прадаўжаю. Прыйдуць часы і знойдуцца людзі, якія змогуць усё гэта напісанае мною спраўдзіць, праверыць, дый напішуць: “А ўсё ж такі праўду ён пісаў, – так і ёсць”. Зямны шлях Я. Драздовіча скончыўся ў 1954 годзе, усяго за 3 гады да запуску першага спадарожніка зямлі. Пасля сябе ён не пакінуў нашчадкаў, бо уласнай сям’і не меў. Яго разнастайная, адметная, каштоўная спадчына стала здабыткам усіх беларусаў. Яна адлюстроўвае непаўторны духоўны свет гэтага неардынарнага, рознабакова развітага чалавека, які адначасова спалучаў у сабе і летуценніка, і рэаліста. Я. Драздовіч. Аўтапартрэт. [1930-я гады]. У фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі зберагаецца асабісты архіў Язэпа Драздовіча, які утрымлівае біяграфічныя і творчыя матэрыялы, дзённікі, фальклорна-этнаграфічныя запісы і замалёўкі, эпісталярную спадчыну, ілюстрацыўныя матэрыялы і іншыя дакументы агульнай колькасцю 79 адзінак захавання. Фота 17.Матэрыялы падрыхтавалi Т. Жук, М. Ліс, навуковыя супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі.
13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане