Лявон Вольскі: Беларусы змогуць слухаць забароненых музыкаў у Кіеве, Берліне і Варшаве

Вядомых музыкаў, якія выказаліся ў падтрымку дэмакратыі, улады Беларусі фактычна заганяюць у падполле. У той жа час цікавасць да забароненай на радзіме творчасці расце за мяжой: як на Захадзе, так і на Усходзе. Прыйшоў Ці прыйшоў час кумірам публікі падавацца ў эміграцыю, і як расцэньваюць такую магчымасць яны самі, высвятляе “Заўтра тваёй краіны”.

У мінулую суботу каля паўсотні фанатаў “Ляпіса Трубяцкога” сабраліся ля клуба “Рэактар” і праспявалі некалькі песень з рэпертуару любімага гурта. Так прыхільнікі выказалі пратэст супраць адмены красавіцкіх канцэртаў “Ляпісаў” і прадэманстравалі сваю салідарнасць з музыкамі, якія трапілі ў няміласць уладаў. За апошнія тыдні ў розных рэгіёнах краіны адменена мноства канцэртаў асобных выканаўцаў і каманд, хоць квіткі на выступы былі паспяхова распрададзеныя. Музыкаў, якія выказаліся ў падтрымку дэмакратыі і запатрабавалі вызвалення палітвязняў, пазбаўляюць магчымасці выступаць у роднай краіне. Заснавальнік гуртоў “NRM”, “ZET” і “Крамбамбуля” Лявон Вольскі падкрэслівае, што асноўная публіка забароненых беларускіх музыкаў жыве ў Беларусі. Але паколькі ўлады чыняць перашкоды ў роднай краіне, даводзіцца выступаць за мяжой. Прычым, як на Захадзе, так і на Усходзе. Да прыкладу, 30 сакавіка вельмі паспяхова прайшоў канцэрт “Ляпіса Трубяцкога” ў Варшаве. У Расіі зацікавіліся “Крамбамбуляй”. Па словах Лявона Вольскага, вельмі верагодна, што там пройдзе цэлая серыя канцэртаў. Музыка адзначае, што жыць і працаваць хоча ў Беларусі, а за мяжу проста ездзіць з канцэртамі і запісваць альбомы.

Чытаць далей

zautra.by