«Я ж беларус, чаму я павінен размаўляць на чужой мове?»

Уладзіслаў Занкавец, гулец салігорскага «Шахцёра» і сын галоўнага трэнера зборнай Беларусі, расказаў пра сваё жаданне перайсці на родную мову.

— Мне вельмі хочацца навучыцца думаць і размаўляць па-беларуску, — прызнаўся Улад у інтэрв’ю Goals.by, калі гаворка зайшла пра патаемную мару.

— Спрабаваў калі-небудзь гэта рабіць?

— Апошнім часам стараюся думаць на роднай мове.

— Адкуль узялася гэтая пахвальная ініцыятыва?

— Убачыў па тэлевізары інтэрв’ю спартыўнага журналіста Федарэнкава, які гаварыў па-беларуску. Для сябе зрабіў выснову, што гэта правільна. Да гэтага варта імкнуцца. Я ж беларус, чаму я павінен размаўляць на чужой мове?

"Салідарнасць"